«І казкі, казкі Беларусі…»

Уладзімір Караткевіч усё сваё жыццё клапатліва вывучаў гісторыю беларускага народа, імкнуўся пабачыць усё новыя і новыя мясціны.

 Але часцей за ўсё шляхі вандраванняў вялі яго па беларускіх гарадах і вёсках, вялі туды, дзе можна пачыць трапнае слова, яшчэ не пачутую шырокім колам людзей песню, убачыць гістарычныя помнікі.

                         Што мне да кінутых храмаў Мая,
                         Калі жывуць легенды ў народзе,
                         Калі на выспах глухіх адкрываю
                         Крокі мінуўшых тысячагоддзяў...
                         А я ў народ мой заўсёды веру,
                         І для яго, як вопытны кормшчык,
                         Адкрываю найлепшую ў свеце Амерыку
                         (Вёску Амерыку, што пад Оршай).

Прапаную мультыплікацыйны фільм "Каму чорт дзетак калыша"паводле казкі Уладзіміра Караткевіча "Чортаў скарб"