Мастацкі летапіс роднай зямлі

     У сваёй творчасці Уладзімір Караткевіч плённа выкарыстаў набыткі фальклору, айчыннай і сусветнай культуры. Асаблівая заслуга пісьменніка ў тым, што ён па-мастацку дакладна асэнсаваў мінуўшчыну роднага краю. Яго творы абуджаюць у беларусаў пачуццё нацыянальнага гонару і чалавечай годнасці. 
Для пісьменніка важна было перадаць каларыт і дух мінулых эпох. Уладзімір Караткевіч імкнуўся ўразумець філасофію гісторыі, сутнасць людскога быцця. Яго аповесці “Сівая легенда”, “Ладдзя роспачы”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, п’есы “Званы Віцебска”, “Маці ўрагану”, гістарычны нарыс “Зямля пад белымі крыламі”, эсэ “У прадоннях азёр”, “Сцюдзёная вада” і іншыя творы – гэта мастацкі летапіс роднай зямлі. Ён сцвярджаў : ”У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без каранёў не можа ні існаваць, ні, тым больш, прыносіць плады.”
Менавіта гэтаму прысвечана  старонка.