Ушанаванне памяці

 Калі кнігі Караткевіча прачытае чалавек з далёкага краю, які ніколі не быў у нас, то нават і ён пранікнецца павагай да гэтай зямлі, да яе людзей, палюбіць іх". 
                                                 (С. Законнікаў)
Пра Караткевіча створаны дакументальныя стужкі, відэафільмы. Імя Караткевіча носіць бібліятэка № 14 у Віцебску, бібліятэка-філіял № 6 у Наваполацку, дзіцячая бібліятэка ў Оршы, грамадская бібліятэка ў Таліне (Эстонія). У Оршы (вул. Леніна, 26) існуе музей пісьменніка, адкрыты ў 2000 г. У Віцебску ўсталяваны помнік у 1994 г. (скульптар І. Казак, архітэктар В. Рыбакоў). Помнік у Оршы адкрыты 27 чэрвеня 1992 г. да 925-годдзя Оршы.  На дамах у Оршы, дзе Караткевіч жыў у канцы 1950-х гг., і ў Мінску, дзе была яго кватэра, усталяваныя памятныя дошкі. Імя Караткевіча носіць Фонд дапамогі маладым пісьменнікам, прэмія выдавецтва «Мастацкая літаратура». Імем Уладзіміра Караткевіча названыя вуліцы ў Віцебску, Рагачове і Оршы.