
Любіце гэтую святую зямлю аддана і да канца.
Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.У. Караткевіч
Уладзімір Караткевіч... Нават не ведаеш, з чаго пачаць пісаць. Столькі пра яго гаварылі, столькі пра яго гавораць, а сколькі яшчэ будуць гаварыць! Сколькі хочацца сказаць, але слоў няма – толькі думкі, думкі, думкі...
Уладзімір
Караткевіч... Пісьменнік, драматург, паэт, публіцыст... Адзін з самых
папулярных і любімых беларускіх аўтараў, які так многа зрабіў для вяртання
беларускаму народу гістарычнай памяці. Творы Уладзіміра Караткевіча і па
сённяшні дзень чытаюць розныя людзі, рознага веку і густаў.
Роўнаму яму няма і наўрад ці ўжо будзе. Ён быў
аднолькава таленавіты амаль ва ўсіх літаратурных жанрах, што сустракаецца сёння
вельмі рэдка.
У лістападзе 2015 года споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння нашага
славутага земляка – Уладзіміра Караткевіча.
І гэтая гульня прысвечана яго творчасці.