У дняпроўскіх
хвалях, бы ў калысцы,
Разгайдалася хмурынак бель.
І спявае пад тугім
вятрыскам
Лугавы вясёлы жаўтазель.
Ўсе шляхі прыводзяць не
да Рыма,
А да родных вербаў і
бяроз.
Любая, ў барвах сівых
радзіма,
Сын твой нарадзіўся тут
і ўзрос.