Малюнкі Караткевіча

Караткевіч з маленства вылучаўся пэўнымі літаратурнымі, мастацкімі і музычнымі здольнасцямі. Па ўспамінах маці, у тры з паловай гады навучыўся чытаць, у шэсць — ужо спрабаваў складаць вершы, а крыху пазней пісаў апавяданні і аздабляў іх малюнкамі.
Часам прэзентаваў малюнкі і сваім сябрам: хлопцам — пераважна з выявай марскіх баёў, а дзяўчатам — кветкі. Аднойчы намаляваў сваіх аднакласнікаў у выглядзе розных звяркоў, якія сядзелі за партамі, пры гэтым здолеў трапна перадаць індывідуальныя асаблівасці і характары вучняў.У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ў асабістым фондзе Уладзіміра Караткевіча захоўваюцца дакументы, якія з’яўляюцца сведкамі яго шматграннага таленту. Акрамя асноўнага прызвання — ствараць цікавыя, высокамастацкія творы, ён быў выдатным апавядальнікам, акцёрам, спеваком, мастаком.

Рыгор Барадулін адзначаў, што мастак Караткевіч мог бы спаборнічаць нават з пісьменнікам Караткевічам, які, на яго думку, бездакорна валодаў лініяй і кампазіцыяй, некалькімі штрыхамі мог улюбёна-рамантычна ці здзекліва-гратэскава перадаць характар.

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/473703.html
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі

Мастацкая спадчына Караткевіча змяшчае партрэтныя замалёўкі, малюнкі на гістарычныя тэмы, ілюстрацыі да ўласных твораў, сяброўскія шаржы, выкананыя алоўкам, чарнілам, тушшу.






Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950-я гады.

Амаль усе чарнавікі і аўтографы вершаў 1950-х гадоў маюць на палях малюнкі пісьменніка. Ён будзе нешта накідваць чарнілам у падарожных нататках, лісты заканчваць эмацыянальным малюнкам, асабліва, калі не будзе хапаць слоў, каб выказаць сваё стаўленне да падзеі.






Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіМалюнкі на палях рукапісаў вершаў «N.N., назвавшему белорусов «варварами», «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Бабіна лета», 1955 год.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі часоў вучобы ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, 1950-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях рукапісаў вершаў «Стары папірус», «Заяц варыць піва», 1955 год.
Калі працаваў над аповесцямі «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чазенія», Караткевіч зрабіў планы мясцовасцей, дзе разгортваліся падзеі.





Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Планы мясцовасцей, дзе разгортваліся падзеі ў аповесцях «Чазенія» і «Дзікае паляванне караля Стаха», 1950−1960-я гады.

Рукапіс рамана «Каласы пад сярпом тваім» пісьменнік аздобіў уласным малюнкам, змясціўшы яго на адвароце першай старонкі.





Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнак на адвароце першай старонкі рукапісу рамана «Каласы пад сярпом тваім» і аўтограф першай старонкі рамана, 1960-я гады.

Цікавыя замалёўкі, што перадаюць пэўныя рысы характараў герояў, пісьменнік зрабіў на палях тэксту пры абмеркаванні п’есы «Кастусь Каліноўскі».





Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні п’есы «Кастусь Каліноўскі», 1963 год.

Сярод велізарнай творчай спадчыны Караткевіча — шматлікія варыянты сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў, якія з’яўляюцца сведкамі кінематаграфічнай дзейнасці пісьменніка. Большасць з іх маюць каментары і малюнкі, зробленыя падчас бясконцых абмеркаванняў на рэдакцыйных саветах.


Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Гнеўнае сонца», 1963 год.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1965 год.

Часам, пры рабоце з перакладчыкамі, каб растлумачыць той ці іншы незразумелы выраз, Караткевіч выкарыстоўваў графічныя сродкі — лягчэй было паказаць, чым перадаць словамі.


Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі ў лістах да латышскай літаратуразнаўцы, перакладчыцы Мірдзы Абала. 1972, 1973 гады.

Шмат замалёвак, шаржаў і закончаных сюжэтных малюнкаў — на старонках запісных кніжак і блакнотаў Караткевіча. Яны ўтрымліваюць надзвычай цікавы і разнастайны матэрыял для даследчыкаў творчасці гэтага неардынарнага чалавека: нататкі аб асабістых уражаннях ад шматлікіх вандровак па розных кутках Беларусі і замежжа, накіды вершаў, запісы творчага характару, планы на будучыню, дзённікавыя запісы.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1950-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1952−1963 гады.

Вялікую цікавасць уяўляюць мастацкія, самадастатковыя эцюды Караткевіча, намаляваныя на асобных аркушах і пазначаныя крыптанімам «УК».


Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнак, 1948 год. На адвароце Уладзімірам Караткевічам пазначана: «Маляваў, калі было год 18».
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950−1960-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Аўтапартрэт (1966 год) і малюнак (1975 год).
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950−1960-я гады.

Караткевіч меў шмат сяброў і знаёмых, многім з іх ён дасылаў самаробныя красамоўныя віншавальныя паштоўкі, пісьмы з сяброўскімі шаржамі.


Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі ў лістах да Янкі Брыля, 1962 і 1964 гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на паштоўках да Янкі Брыля. 1970-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнак у лісце да латышскага паэта і перакладчыка Ераніма Стулпана, 1963 год.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на паштоўках да Максіма Лужаніна і яго жонкі, 1970-я гады.

Чароўны свет літаратурнай спадчыны пісьменніка Караткевіча заўсёды як магніт прыцягваў да сябе шырокае кола чытачоў. Думаецца, што і Караткевіч-мастак не ў меншай ступені будзе прывабным для прыхільнікаў яго таленту.






Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/473703.html